Previous Entry Share Next Entry
Маўчанне ягнят.
цмок
lagodny_cmok
Падчас кожных выбараў разумееш наколькі запалоханыя нашыя няшчасныя грамадзяне. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні з кожнай чарговай выбарчай кампаніяй набывае ўсё больш вычварныя формы. Вось ужо на выбарчыя ўчасткі на некаторых прадпрыемствах г. Барысава працоўныя будуць хадзіць разам са сваімі начальнікамі цэхаў, каб тыя засведчылі і пракантралявалі факт удзелу ў галасаванні сваіх падначаленых.  Пры гэтым як заўсёды НІВОДНАЙ!!! скаргі ў пракуратуру аб прыцягненні такіх вось "начальнікаў" да адказнасці. Татальны маўчок. Людзі нават калектыўныя скаргі пісаць баяцца. А студэнты? Дзе ваш малады крэатыў? Ну баіцеся вы пісаць скаргі на сваіх затраханых сістэмай дэканаў, ну вы хаця б на відэа здыміце, ці на дыктафон запішыце. Жах!  Безгалосая краіна.

  • 1
запісаў адзін, я Сержуку С. нагадаю, каб вам перакінуў аўдыёфайл, нам сёння хлопец прынёс запіс, там дэкан ці нехта з адміністрацыі ўнівера кажа, што ўсім будуць выходныя, калі прагаласуюць датэрмінова.

  • 1
?

Log in