Previous Entry Share Next Entry
Даша дзякуй вам вялікі!
цмок
lagodny_cmok
Прачытаў сёння інфармацыю пра імпрэзу ўзнагароджання прэміяй "Люблю Беларусь", якая была зладжаная Маладым фронтам. З прыемным здзіўленнем даведаўся, што ў намінацыі "Грамадcкая чыннасць" прэмію сёлета атрымалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і БХК за арганізацыю кампаніі назірання за выбарамі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Прыемна канешне, што і казаць. Але я падумаў, што ўсё ж такі прэмію трэба было ўручыць Дашы Каткоўскай і ўсім тым валантэрам, якія зладзілі і арганізавалі збор дапамогі і ахвяраванняў для рэпрэсаваных беларусаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" праводзілася сіламі дзвух буйнейшых правабарончых арганізацыяў краіны, прычым у такім фармацые (БХК/Вясна) яна робіцца ўжо не першы год. Яна планавалася даўна, да яе рыхтаваліся. Так, папрацавалі на славу... але.
Даша і яе валантэры зарганізаваліся хутка, сваечасова і без усялякіх рэсурсаў. Яны зрабілі такую важную і не абходную працу і галоўнае далі магчымсць беларусам праявіць САЛІДАРНАСЦЬ.  Калі я бачыў гэтыя чэргі на Управе БНФ са звычайных (не заангажаваных у шматлікіх рухах і партыях) людзей, якія неслі хто, што мог,  у  мяне на вачах наварочвалісь слёзы. Для мяне гэта было самым галоўным вынікам усіх гэтых падзеяў!

Я не сказаў Вам гэта пры сустрэчы, таму скажу  праз інтэрнэт. Дзякуй Вам Даша! Дзякуй за вашую энергію, за вашу спагаду і добрае сэрца! Маю асабістую прэмію  я ўручаю Вам і іншым адважным валантэрам! Дзякуй Алёне Валынец, Сяржуку і Ірыне Семянюк! Я ганаруся і захапляюсь вамі!

  • 1
Падтрымліваю і далучаюся! ДЗяўчаты проста супер! Вясноўцы таксама. Ведаю не па чутках :)))
...і ўсё ж, Валік, не перастаю ўражвацца і захапляцца тваёй мудрасцю,розумам,інтуіцыяй, адданасцю справе, справядлівасцю і салідарнасцю...Умееш падтрымаць, абараніць, аддзячыць, умееш цаніць чалавека і яго існасць...Праваабаронца...
Чалавек! Не. Ты, Валік - Чалавечышча! :)) З вялікай літары. Ты годны самай высокай прэміі!

  • 1
?

Log in

No account? Create an account